21 лютага - Дзень роднай мовы

21.02.2023

Штогод у нашай краіне 21 лютага адзначаецца дзень роднай мовы. Сёлета гэты дзень у ДУА “Пачатковая школа № 9 г. Брэста”  быў насычаны радам мерапрыемстваў, якія дапамаглі дзецям і дарослым вызначыць узровень валодання беларускай мовай. На працягу дня праводзілася акцыя “Размаўляем па-беларуску”, у якой прынялі ўдзел усе жадаючыя з выхаванцаў, вучняў, настаўнікаў, персаналу школы. Выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка разам з выхавальнікам Слепчук А.С. чыталі беларускія казкі. Вучні першых класаў на ўроках беларускай мовы ўзбагачалі свае веды па тэме “Надвор’е”, завучвалі новыя словы, складалі выразы, дыялогі. Вучні другіх классаў парадавалі ўсіх выставай малюнкаў па матывах беларускіх народных казак. Бібліятэкар школы Лазарчук А.А. арганізавала выставу кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў. Для вучняў трэціх класаў яна правяла прэзентацыю некаторых твораў. Актыўны ўдзел прынялі вучні трэціх і чацвёртых класаў у квэст-гульні “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”. Па выніках гэтай гульні чацвёртакласнікі пісалі сачыненні пра родную мову. Пікам дня для ўсёй школы была гульня-віктарына “Перакладчыкі”. Вучні павінны былі прапанаваныя на выставе прадметы запісаць на беларускай мове. Па выніках мерапрыемстваў былі вызначаны лепшыя знаўцы беларускай мовы.